Валерый Цапкала на самаізаляцыі з-за падазрэнняў на COVID-19
Валерый Цапкала / Еўрарадыё
Палітык Валерый Цапкала знаходзіцца на самаізаляцыі з-за падазрэння на каранавірусную інфекцыю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар яго выбарчага штаба Аляксей Урбан.
"Раней у Валерыя Цапкала з'явіўся сухі кашаль і прапаў нюх, ён прыняў самастойнае рашэнне ізалявацца на час, каб не падвяргаць іншых людзей небяспецы. З таго моманту два тыдні ўжо амаль мінулі. Гэта было яго самастойнае рашэнне", — сказаў Урбан.
Сёння ў адным телеграм-канале з'явілася паведамленне, што Валерый Цапкала знаходзіцца на самаізаляцыі як кантакт 1-га ўзроўню. Аднак, па словах Аляксея Урбана, "інфармацыя пра кантакт першага ўзроўню не пацвярджаецца".
Цапкала працягвае гутарыць з выбаршчыкамі праз трансляцыі ў Zoom. Аднак на публіцы ў апошні час не з'яўляецца. Палітык нават не прысутнічаў на пасяджэнні ЦВК 14 ліпеня.
Як паведамляла Еўрарадыё, штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала абвясцілі аб аб'яднанні. Адбылося гэта па выніках сустрэчы іх прадстаўнікоў, якая прайшла 16 ліпеня. Як можна зразумець па здымку, Віктар Цапкала на ёй не прысутнічаў — яго прадстаўляла жонка Вераніка.
Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты.
Чтобы следить за главными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы ежедневно публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.