Валютная выручка Беларусі сёлета знізілася на чвэрць, імпарт — на траціну

За першыя два месяцы 2015 года валютная выручка Беларусі склала 4,85 млрд долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яна знізілася на чвэрць, інфармуе БелаПАН. Увогуле ж аб'ём валютнай выручкі сёлета скараціўся да мінімальнага ўзроўню з 2011 года.

Зніжэнне валютнай выручкі на пачатку гэтага года тлумачыцца скарачэннем аб'ёму таварнага экспарту. Валютныя паступлення Беларусі ад экспарту тавараў у студзені-лютым склалі 3,76 млрд долараў. У параўнанні з такім жа перыядам 2014 года яны скараціліся амаль на 1,5 млрд долраў.

Найбольш скараціўся беларускі экспарт у Расію. Паведамляецца, што за першыя два месяцы года валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў і паслуг у Расію знізіліся на 918,6 млн долараў у параўнанні з мінулым годам.

Скараціліся і імпартныя пастаўкі ў нашую краіну. Так, за студзень-люты Беларусь заплаціла за імпартныя пастаўкі 4 млрд 312,6 млн долараў. Гэта на 33,3% менш за аналагічны леташні паказчык.

Зніжэнне экспарту эканамісты тлумачаць праблемамі ў расійскай эканоміцы. А скарачэнне імпарту — найперш абмежаваннем аб'ёмаў фінансавання прадпрыемстваў, зніжэннем прамысловай вытворчасці і даходаў насельніцтва.

Фота — korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі