Вайцюшкевіч: На “Басовішчы” не збіраюся выкручваць дупу на чырвоны сцяг
Сёлета на “Басовішча” не прыедуць пераможцы леташняга конкурсу “Фляус и Кляйн", з’явіцца “фестывальны намёт”, дзе будуць граць DJ-і і пакажуць праекцыю фільмаў, а гурт IQ-48 выйдзе на сцэну ў ласінах. Стала вядома, што гурт IQ-48 збіраецца здзівіць гледачоў рок-фэста “Басовішча-2008” новым іміджам.
Франтмен гурта Саша Ракавец растлумачыў, што белыя камбінезоны марсіян, звыклыя для “ласей”, ужо крыху надакучылі, і музыкі зараз шукаюць новае адзенне. Таксама ён расказаў Еўрарадыё, якія песні сыграе калектыў падчас фэсту.
Саша Ракавец: “Заўжды выходзіць у гэтых белых камбінашках трохі абрыдла. Проста такія былі думкі чым-небудзь здзівіць гледачоў. Можа нават выйсці ў якіх ласінах 70-х гадоў – рок-н-рол. Думаем яшчэ! Канешне будуць новыя песні, якіх мы ні разу не гралі, увогуле большасць песень будзе з новага альбома, каб ужо калі з’явіцца дыск, людзі ведалі, што слухаць”.
Пра іншыя цікавосткі якія чакаюць гледачоў на фэсце, мы запыталі аднаго з арганізатараў, кіраўніка Беларускага аб'яднання студэнтаў Польшчы Радэка Дамброўскага:
“Цікавосткамі нават ёсць гурты, якіх не было на Басовішчы. Маю на ўвазе хаця б WZ-Orkiestra. Будуць цікавосткай таксама гурты, якія даўно не выступалі на фэсце – “Троіца”, Zet, Pomidor/OFF. А да гэтага яшчэ “Намёт фестывальны”, у якім мы прапануем DJ-яў, і пройдуць праекцыі фільмаў”.
Еўрарадыё датэлефанавалася да Змітра Вайцюшкевіча, каб даведацца, чаму выступ WZ-Orkiestra называюць выбітнай падзеяй фэсту.
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я проста люблю open-air'ы на якасным вялікім гуку і павесяліцца разам з публікай. Мы б проста хацелі паказаць, што мы нармальныя вясёлыя хлопцы, не толькі рамантычныя, лірычныя і ўсё. Ну, а выкручваць дупу на чырвоны сцяг я не збіраюся”.
Яшчэ адной цікавосткай фэсту “Басовішча-2008” стане адсутнасць пераможцаў конкурсу мінулага года, гурта “Фляус и Кляйн”. Арганізатар мерапрыемства Радэк Дамброўскі растлумачыў гэта тым, што запрашэнне мінулагодніх лаўрэатаў не было правілам фэсту, а толькі традыцыяй:
Радэк Дамброўскі: “У гэтым годзе мы, як арганізатары, вырашылі адступіць ад гэтай, мабыць, і добрай традыцыі. Лаўрэаты звычайна адкрывалі фестываль, а ў гэтым годзе гэта будуць IQ-48 і “Крама”. Гэта ўсё дзеля таго, каб прыцягнуць большую ўвагу да конкурсу, і рыхтаваць гледачоў да 20-га юбілейнага “Басовішча”.
Цікава, што самі “Фляус и Кляйн”, да гэтага часу дакладна не ведаюць, ці будуць яны выступаць. Менеджэр гурта Віталь Броўка расказаў Еўрарадыё, што ніяк не можа наладзіць кантакт з арганізатарамі фэсту.
Віталь Броўка: “Я не ведаю, ці едзем, ці не едзем. Сітуацыя яшчэ не высветленая, гэта абмяркоўваецца. Не магу даць ніякіх каментароў, таму што сапраўды для нас пазіцыя яшчэ не высветленая. Спачатку аргкамітэт фестывалю выйшаў на кантакт, а потым сувязь нейкім чынам згубілася”.
На думку Віталя праблема ў тым, што арганізатары перастрахоўваюцца. Маўляў, яны баяцца, што ў гурта не хапае беларускамоўных песень, але гэта не так.
Нагадаем, што гледачы сёлетняга фестывалю "Басовішча" могуць атрымаць бясплатныя візы. Для гэтага патрэбна да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на мейл БАСу. Пра тое, якія звесткі патрэбныя, можна даведацца на афіцыйным сайце "Басовішча".
Фестываль “Басовішча-2008" адбудзецца 18-19 ліпеня каля польскага мястэчка Гарадок.
Фота: www.radio.bialystok.pl