Вайскоўцаў з Беларусі адправяць на вайсковы парад 9 траўня ў Маскве
Беларускія вайскоўцы
Вайскоўцаў з Беларусі адправяць на вайсковы парад 9 траўня ў Маскве. Пра гэта ў чацвер ria.ru паведаміў пасол РБ у РФ Аляксандр Рагожнік. "Мы будзем удзельнічаць", — сказаў ён.
Раней расійскі міністр абароны Андрэй Белавусаў гаварыў, што на парад запрасілі вайсковыя падраздзяленні з 19 краін, але пацвердзілі ўдзел толькі 10. Відаць, сярод іх і Беларусь. Колькі чалавек будзе ў падраздзяленні, пакуль невядома.
Беларускіх вайскоўцаў адпраўлялі ў Расію для ўдзелу ў парадзе ў 2020-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.