Венесуэльская інтэлігенцыя пратэстуе супраць візіту Лукашэнкі

Больш за 400 вядомых дзеячаў Венесуэлы (так званая група G400+) падпісалі ліст пратэсту супраць прыезду ў краіну Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе "Хартыя'97" са спасылкай на Иносми.ру. У лісце, перададзеным у сродкі масавай інфармацыі, G400+ выказвае сваё непрыманне візіту ў Венесуэлу Аляксандра Лукашэнкі і называе яго апошнім дыктатарам Еўропы.

Група 400+, якая не пераследуе ніякіх камерцыйных мэтаў, лічыць, што ў Лукашэнкі шмат агульных рыс з венесуэльскім прэзідэнтам. Абодва – выхадцы з ваеннага асяроддзя з вельмі пасрэднымі магчымасцямі: "Абодва пачалі сваю палітычную кар'еру, вылучыўшы лозунг барацьбы з несправядлівасцю, галечай і карупцыяй, але прыйшоўшы да ўлады, толькі спрыялі распаўсюду гэтых сацыяльных бедстваў ушыркі і ўглыб. Абодва нават перайначылі дзяржаўныя сцягі сваіх краін. Адзін узяў за аснову сцяг Беларусі, калі яна ўваходзіла ў Савецкі Саюз. А другі быў проста апантаны ідэяй перакроіць гісторыю сваёй краіны".

"Абодва вылучаюцца пастаянным пераследам апазіцыйных лідэраў. Дэмакратычная грамадскасць свету далучае абодвух да разраду рэпрэсіўных рэжымаў у сілу пастаянных і бесперапынных парушэнняў правоў чалавека, дзеянняў, накіраваных супраць няўрадавых арганізацый, незалежных журналістаў, сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыйных палітыкаў", - гаворыцца ў лісце.

Сябры групы G400+ лічаць, што гэтыя асаблівасці тлумачаць, чаму Чавес і Лукашэнка так ладзяць адзін з адным. Вненсуэльскія дзеячы падкрэсліваюць, што дамовы, падпісаныя ўрадам Венесуэлы з Беларуссю, недарэчныя і шкодныя для вышэйшых інтэрасаў краіны і таму ў мусяць быць асуджаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі