Вердыкт па справе адмовы ў рэгістрацыі “Руху “За Свабоду” агучаць заўтра

Заўтра а 12-й гадзіне ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе агучаны прысуд па пазове Аляксандра Мілінкевіча да міністэрства юстыцыі. Пра гэта палітык паведаміў Еўрарадыё. Нагадаем, Мінюст адмовіў “Руху “За свабоду” у рэгістрацыі, нібыта знайшоўшы памылкі ў дакументах. Гэтае рашэнне Аляксандр Мілінкевіч вырашыў абскардзіць у Вярхоўным судзе.

Сёння адбыўся разгляд справы. Каментуючы яго вынікі, палітык зазначыў, што сумняваецца ў станоўчым выніку.

Аляксандр Мілінкевіч: “Я не думаю, што суд адменіць рашэнне міністэрства юстыцыі, бо ніхто з іх звычайна не дзейнічае адпаведна закону”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі