Весці справу Ірыны Халіп адмаўляецца ўжо другі адвакат
Пра гэта паведаміў Уладзімір Халіп — бацька журналісткі, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паводле яго словаў, спачатку абараняць Ірыну нечакана адмовіўся Уладзімір Тоўсцік. Пасля — адвакат Тамара Гараева.
"Быў Тоўсцік, але яго прыціснулі і сказалі, што забяруць ліцэнзію. Значыць што? Замяніце Тоўсціка — замянілі Тоўсціка на гэтую жанчыну. Жанчына пагадзілася, пасля патэлефанаваў следчы і сказаў "Дайце мне тэлефон вашага адваката". Сёння тэлефануе адвакат і катэгарычна адмаўляецца: "Я не буду весці гэтую справу". Вось такая сітуацыя", — распавёў Уладзімір Халіп "Радыё Рацыя".
Адвакат Гараева заяўляе, што рашэнне не абараняць Ірыну Халіп яна прыняла без вонкавага ціску.