Ветэрынары Украіны: Беларусь нам пакуль не дала афіцыйны адказ па сітуацыі са свіннямі

Нагадаем, што 7 траўня Украіна забараніла ўвоз свініны з Беларусі. Нагодай стала адсутнасці афіцыйнай інфармацыі наконт здарэння на свінакомплексе “Усходні” ў Баранавіцкім раёне.



Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік дэпартамента па ветэрынарнай медыцыне Украіны Дзмітрый Мароз.



Мароз: “Кажуць, што быццам бы рэпрадуктыўна-рэспіраторны сіндром. Але мы напісалі запыт у ветэрынарную службу Беларусі, дзе просім патлумачыць інфармацыю аб прынятых мерапрыемствах. І сапраўды маштаб мерапрыемстваў у вас нас уражвае і насцярожвае! І адсутнасць інфармацыі патрабуе ад нас прыняцця мер”.


 
Украінцы кажуць, што забарону на ўвоз свініны з Беларусі яны здымуць, як толькі атрымаюць адказ ад беларускага боку. Яны чакаюць, каб беларускія калегі афіцыйна пацвердзілі ці абверглі інфармацыю пра ўспышку афрыканскай чумы.


Фота — zihia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі