“Віцебск” выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі па футболе

 “Віцебск” выйшаў у паўфінал Кубка Беларусі па футболе

Футбольны клуб “Віцебск” стаў апошнім з паўфіналістаў Кубка Беларусі па футболе. 16 сакавіка ён правёў у Гомелі матч у адказ з мясцовым “Лакаматывам”, які гуляе ў першай лізе.

Першая палова гульні складвалася ўдала для гаспадароў, якія адкрылі гол на 43-й хвіліне і атрымалі перавагу над гасцямі. Аднак у другім тайме “Віцебск” на 50-й хвіліне зраўняў лік, а на 85-й вырваўся наперад і ў выніку лік стаў 2:1.

Першую гульню віцебляне выйгралі з лікам 1:0. Такім чынам, па выніках дзвюх сустрэчаў яны праходзяць у ½ фіналу.

Раней вызначыліся іншыя тры паўфіналісты: салігорскі “Шахцёр” (быў мацнейшы за “Белшыну” з Д2), мінскае “Дынама” (у ¼ гуляла са “Слуцкам”) і “Іслач” (выбіла з турніру барысаўскі БАТЭ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі