Віцебскага апазіцыянера Тараса Сургана асудзілі на 7 сутак арышту

Віцебскі актывіст апазіцыі Тарас Сурган асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго нявеста Віка Савіна. Сурган на судзе паведаміў, што быў затрыманы 9 студзеня, калі выйшаў з кватэры з нявестай вынесці смецце. Як толькі ён выкінуў смецце ў бак, да яго падбеглі невядомыя людзі ў цывільным і прапанавалі "пагаварыць і сесці ў машыну".

У міліцыі на Сургана склалі пратакол, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Па версіі міліцыянтаў, якія былі сведкамі на судзе, Тарас лаяўся матам, чым парушыў грамадскі парадак.

Нагадаем, што Тарас Сурган — сябра і паплечнік Сяргея Каваленкі, які вывесіў нацыянальны сцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі