Віцебскіх дэсантнікаў адпраўляюць у лясы

Віцебскія дэсантнікі на вучэннях / БЕЛТА
Віцебскія дэсантнікі на вучэннях / БЕЛТА

У Беларусі анансаванае брыгаднае тактычнае вучэнне, у якім з 20 сакавіка ўдзельнічае 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада. "У ходзе вучэння адпрацоўваюцца пытанні перамяшчэння падраздзяленняў паміж населенымі пунктамі, размяшчэння на мясцовасці ў лясных масівах", паведамляе Мінабароны.

Падраздзяленні брыгады "будуць выконваць тактычныя дзеянні", у тым ліку і з выкарыстаннем беспілотнікаў. Дэсантнікі адпрацуюць стральбу з аўтаматаў і гранатамётаў.

Нядаўна на палігоне віцебскія дэсантнікі адпрацоўвалі "баявыя дзеянні ў гарадскіх умовах". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі