Віцяблян будуць судзіць за перформанс з "пахаваннем Лукашэнкі"
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць чатырох жыхароў Віцебска. Іх будуць судзіць за шэраг палітычных перформансаў.
Гаворка ідзе пра кампанію мужчын і жанчын ва ўзросце ад 27 да 34 гадоў. У чэрвені 2021 года яны знялі відэаролік, дзе бейсбольнай бітай разбілі кінескоп тэлевізара, на які была налепленая фатаграфія беларускага журналіста. Таксама яны спалілі дзяржаўныя выдані і таксама знялі гэты перформанс на відэа.
У жніўні 2021-га група зладзіла перформанс на віцебскіх могілках. На адну з магіл яны паставілі партрэт Аляксандра Лукашэнкі і знялі на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванне.
Усе ўдзельнікі здымак былі ў масках, але следчыя заяўляюць, што вылічылі чатырох чалавек. Ім выставілі абвінавачанні па трох атрыкулах Крымінальнага кодэкса — 339 (злоснае хуліганства), 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).
Усе яны раней не судзімыя. Мужчына беспрацоўны, жанчыны працавалі ў дзяржаўных арганізацыях. Некаторыя з іх былі раней знаёмыя. Усе абвінавачаныя ўзятыя пад варту.
Следчыя паведамляюць, што шукаюць іншых удзельнікаў перформансаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.