Вікторыя Азаранка вярнулася ў дзесятку наймацнейшых тэнісістак
Беларуска Вікторыя Азаранка вярнулася ў дзесятку наймацнейшых тэнісістак, паводле абноўленага рэйтынга WTA. За мінулы тыдзень яна паднялася з 11-га радка на 10-ы. Нагадаем, Азаранка дайшла да паўфінала тэніснага турніра ў Токіа, дзе саступіла Каралін Вазняцкі з Даніі, якая ў рэйтынгу другая. А першы радок трымае Серэна Уільямс з ЗША.