Візіт дэлегацыі "Газпрама" у Беларусь адменены

Запланаваны на 28 чэрвеня візіт у Мінск працоўнай групы "Газпрама" не адбудзецца. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада паведамляе агенцтва БелаПАН. Генеральны дырэктар "Белтрансгаза" Уладзімір Маёраў у каментары дзяржаўнаму агенцтву БелТА растлумачыў, што неабходнасць прыезду дэлегацыі "Газпрама" у Мінск адпала — бакі "цалкам могуць працаваць дыстанцыйна". "Газпрам", па словах Маёрава, выслаў у "Белтрансгаз" сваю рэдакцыю дадатковай дамовы да транзітнага кантракту. "Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад", — сказаў гендырэктар.

"Думаю, што мы, як раней і планавалі, у сераду-чацвер усе неабходныя дакументы падпішам", — дадаў Маёраў. Ён не выключыў, што і дадатковае пагадненне можа быць складзена дыстанцыйна — "тэхнічна гэта магчыма".

У "Газпраме" каментаваць сітуацыю з адменай візіту дэлегацыі ў Мінск адмовіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі