Візіт Грыбаўскайтэ ў Беларусь не быў падтрымкай Лукашэнкі перад выбарамі
З такой заявай выступіў дарадца прэзідэнта Лаўрынас Ёнавічус у інтэрв'ю літоўскай радыёстанцыі Ziniu radijas.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, кіраўніку Беларусі падтрымка на выбарах не патрэбная, бо ён і так пачуваецца вельмі ўпэўнена.
Ёнавічус адзначыў, што Даля Грыбаўскайтэ наведала Беларусь у сувязі з тым, што ў 2011 годзе Літва пачынае старшыняваць у АБСЕ. Візіт літоўскай кіраўніцы, кажа яе дарадца, пераследваў гэтую асноўную мэту — перадаць кіраўніку Беларусі вестку пра спадзяванні АБСЕ на свабодныя, дэмакратычныя і адкрытыя выбары.
Нагадаем, Грыбаўскайтэ наведала Беларусь 20 кастрычніка. Шэраг беларускіх і літоўскіх палітолагаў расцанілі яе працоўны візіт у Мінск як падтрымку кіраўніка Беларусі напярэдадні выбараў прэзідэнта.