ВУП Беларусі за 10 месяцаў знізіўся на 4,7%
ВУП Беларусі знізіўся на 4,7% / Еўрарадыё
За студзень-кастрычнік 2022 года ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Белстат.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-кастрычніку склаў 117%.
За дзесяць месяцаў гэтага года ВУП склаў 159 мільярдаў рублёў у бягучых цэнах.
Дарэчы, у прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэты год быў запланаваны рост ВУП — на 2,9% у параўнанні з 2021-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.