Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву

10 лютага калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда разгледзела рашэнне эканамічнага суда Мінска ў справе выдаўца Ігара Логвінава. Як паведамляе tut.by, калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні "Логвінаў" штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.

Нагадаем, што такое рашэнне па кнігарні "Логвінаў" прыняў 9 студзеня эканамічны суд Мінска па пазове падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна.  Нагодай стаў продаж кніг без неабходнай ліцэнзіі Мінінфармацыі. Прадпрымальнік абскардзіў рашэнне першай інстанцыі ў Вярхоўным судзе, але і яго рашэнне было неспрыяльным для выдаўца.
 
Фота з архіву Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі