"Вясна": прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ

"Вясна": прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ

Актывісты Задзіночання беларускіх студэнтаў апынуліся ў КДБ, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Зранку ў сямі актывістаў адбыўся ператрус. У рамках якой крымінальнай справы ён праходзіў, невядома. Па стане на 18:40 яны знаходзяцца ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка

Паведамляецца таксама, што ў офіс ЗБС ломяцца невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі