Вясной стане вядома, дзе пабудуюць беларускую АЭС – віцэ-прэм’ер Сямашка

Месца, дзе будзе пабудаваная беларуская АЭС, будзе вызначанае вясной 2008 года. Пра гэта заявіў у аўторак на паседжанні Рады бяспекі па пытанні развіцця атамнай энергетыкі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, спачатку гэта будзе ўчастак плошчай каля 100 квадратных кіламетраў. Пасля ў яго межах вызначаць участак плошчай 10-12 кв. км, дзе непасрэдна будзе будавацца станцыя. Аднак канкрэтнае месца, дзе пачнуцца будаўнічыя працы, стане вядомым толькі да канца 2008 года.

Нагадаем, у якасці патэнцыйных пляцовак для пабудовы АЭС разглядаюцца Краснапольская і Кукшынаўская. Тэндэр на пастаўку абсталявання для АЭС у Беларусі будзе абвешчаны сёлета. У ліку патэнцыйных пастаўшчыкоў разглядаюцца некалькі кампаній, у тым ліку амерыкана-японская, франка-нямецкая і расійская.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі