Выбары ў Чысці могуць прызнаць несапраўднымі
Чатыры кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага пасялковага савета (Маладзечанскі раён) адначасова з’яўляюцца сябрамі мясцовых выбарчых камісій. Прычым адна з кандыдатак у дэпутаты — старшыня выбарчай камісіі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзіслаў Звернік, які таксама балатуецца ў дэпутаты гэтага савета. Ўладзіслаў Звернік: “Чатыры кандыдаты ў дэпутаты адначасова з’яўляюцца сябрамі выбарчай камісіі. Адна з кандыдатак, дырэктар ЖКГ, яна старшыня камісіі 73-га ўчастка. Другая, у 72-й камісіі — яна сакратар камісіі. І яшчэ два чалавекі — сябры камісіі”.
Заўважылі гэтае супадзенне Звернік са сваімі даверанымі асобамі толькі сёння раніцай. У адпаведнасці з 68-м артыкулам Выбарчага кодэкса забараняе ўкдючаць у склад выбарчых камісій кандыдатаў у дэпутаты. Таму ўжо сёння Чысцінскі актывіст АГП напісаў заяву ў пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.
Ўладзіслаў Звернік: “Мы запатрабавалі ад іх прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі. У першую чаргу запатрабавалі гэтага ад Ярмошынай. А ад пракуратуры яшчэ запатрабавалі, каб яны правялі пракурорскую праверку і прынялі адпаведныя меры”.
Па словах Зверніка, ні юрыст, які дапамагаў яму складаць скаргі ў ЦВК і пракуратуру, ні маладзечанскі пракурор, якому раніцай скаргу перадалі, не паверылі ў расказаную гісторыю. Але праверка інфармацыі пацвердзіла факт парушэння Выбарчага заканадаўства ў Чысці.