Выбары ў Дзярждуму Расіі не адпавядаюць еўрастандартам – назіральнікі ПАСЕ

Назіральнікі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і Рады Еўропы заявілі ў панядзелак, што нядзельныя выбары ў Дзяржаўную Думу Расіі не адпавядаюць еўрапейскім стандартам.
«Мяркуем, што выбары не споўнілі крытэраў, прынятых у Еўропе, таму іх нельга назваць вольнымі», - заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Горан Ленмаркер.

А кіраўнік місіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Люк ван дэр Брандэ сказаў, што ў Расіі няма рэальнага падзелу ўлады, паведамляе gazeta.pl.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі