Выбары ў Польшчы: у Камароўскага пакуль пазіцыя лідэра

У Польшчы завершыўся другі тур датэрміновых выбараў прэзідэнта. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на агенцтва AFP, лідуе спікер польскага парламента Браніслаў Камароўскі. За яго прагаласавала 53,1% выбарнікаў.  Ягоны канкурэнт, старшыня партыі “Закон і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі набраў 46,9% галасоў. Польскі канал TVN паведамляе, што за Камароўскага прагаласавала 51,09%, а Качыньскі набраў 48,91% галасоў.

Агенцтва AFP адзначае, што Яраслаў Качыньскі ўжо прызнаў сваю паразу. Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі экзіт-полаў, лідэр партыі “Закон і справядлівасці” выступіў з прамовай перад прадстаўнікамі свайго перадвыбарчага штабу і павіншаваў Камароўскага з перамогай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі