Выкладчыка Буда-Кашалёўскага каледжа за хабар асудзілі на пяць гадоў

Суд Буда-Кашалёўскага раёна прысудзіў выкладчыку дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, педагогу забароняць займаць пасады, звязаныя з выкладчыцкай дзейнасцю, на працягу пяці гадоў.

Як паведамілі агенцтву БЕЛТА ў пракуратуры, выкладчык дысцыпліны "Тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі" з кастрычніка 2012 года па сакавік 2015-га за грошы рыхтаваў навучэнцам курсавыя праекты па сваёй дысцыпліне. Потым ён за грошы ставіў станоўчыя адзнакі навучэнцам без належнай праверкі іх ведаў.

Такса выкладчыка звычайна была стандартнай — 50 долараў (у валюце або ў эквіваленце ў беларускіх рублях). Не адмаўляўся ён і ад таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

У судзе быў агучаны 21 эпізод па справе. Большасць сведак заявілі, што ведалі пра магчымасць замовіць у педагога такую "паслугу".

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Фота: argumentua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі