Выратаванне радавога экскаватара ў Калодзішчах: пасля спецаперацыі ён выехаў сам
Экскаватар Сaterpillar масай 32 тоны і коштам 170 тысяч долараў, пачаў нечакана тануць на месцы будаўніцтва АЗС у Калодзішчах пад Мінскам. Як аказалася, пад грунтам было балота. Машына правалілася даволі глыбока. Спачатку яе спрабавалі выцягнуць двума такімі ж экскаватарамі, але ад гэтага яна яшчэ глыбей зануралася пад зямлю. Экскаватар амаль цалкам зацягнула ў балота.
Пасля будаўнікі пачалі ўмацоўваць грунт дарожнымі плітамі і пяском, і экскаватар выйшаў з вады. У аўторак 27 верасня яго атрымалася заправіць і завесці. За лёсам машыны сачылі і перажывалі ў сацсетках. Хэштэг #экскаватор_живи сабраў вельмі шмат запісаў.
Бліжэй да вечара аўторка экскаватар змог уласным ходам выбрацца. Цяпер брудны і стомлены ён — на волі.
Фота з суполкі ВК.