Выстава плэнеру "Арт-Жыжаль" адкрылася ў Магілёве (фота)

У экспазіцыі больш за 150 працаў 25 удзельнікаў пленэру з Беларусі, Балгарыі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны. Штогод плэнер па кераміцы праходзіць на берагах Бярэзіны, у Бабруйску. Арганізатар, Валеры Калтыгін — кераміст, сябра саюзу мастакоў Беларусі. Сёлета тэмай плэнеру стала "Скульптура ў кераміцы". Прадстаўленыя малыя формы і  манументальныя скульптуры.

Мэтай было паказаць неабмежаваныя магчымасці матэрыялу. Найбольшую ўвагу прыцягваюць кампазіцыі "Пагладзіць па галаве" Юргіты Ясінскайте з Літвы, "Кансервавыя бляшанкі" Валера Калтыгіна і "Кветка" ягонага сына Максіма Калтыгіна.

Творчае спаборніцтва прысвечанае беларускаму міфалагічнаму богу падземнага агню — Жыжалю. Паводле паганскіх павер'яў, ганчар стварае свае працы дзякуючы таемнай змове з чароўнымі сіламі.

Выстава працягнецца да 10 лістапада, потым паедзе па краіне. Уваход каштуе 1750 рублёў, а ў суботу можна прыходзіць бясплатна.


Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі