Выйшаў з машыны і знік. У Беларусі шукаюць мужчыну
Згубіўся мужчына
У Беларусі другія суткі шукаюць Міхася Барысюка. 44-гадовы мужчына выйшаў з аўтамабіля і знік.
Пра пошукі паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Паўднёвы Захад".
23 жніўня мужчына выйшаў з аўтамабіля на трасе Р94 побач з вёскай Ляплёўка і пайшоў у невядомым напрамку.
Прыкметы: рост 185 см, хударлявага целаскладу.
Адзенне: кепка, цёмная куртка з чырвонымі палосамі, сінія спартыўныя штаны з чырвонай паласой.
Адметныя прыкметы: на твары пад правым вокам ёсць шнар.
Усім, хто можа расказаць нешта пра зніклага, просьба паведаміць па нумару: +375-29-776-63-39 (viber/whatsapp/telegram) ці 102.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.