Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко адпраўляюць на "Валадарку"
Галоўны рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэй Скурко ўзятыя пад варту. Як паведамляе "Наша Ніва", следчыя вырашылі змясціць іх у СІЗА.
Бліжэйшым часам абодвух перавядуць у СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Як паведамлялася раней, сёння на волю пад падпіску аб яўцы выйшаў галоўны рэдактар "Нашай гісторыі" Андрэй Дынько. У мінулую пятніцу была выпушчаная бухгалтарка выдання Вольга Раковіч.
Марціновіч і Скурко — падазраваныя па ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання). Іх падазраюць у няправільнай аплаце камунальных паслуг — па тарыфах для фізічных асоб, а не юрыдычных. Следчыя налічылі, што прадпрыемству "Мінэнерга" была прычыненая шкода на 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася, падкрэсліваюць у "НН".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.