Як праходзіла першамайскае шэсце ў Мінску (фотарэпартаж)
Несанкцыянаванае першамайскае шэсце адбылося ў Мінску. У ім прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Сярод прысутных былі палітыкі і грамадскія актывісты. Удзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы і прайшлі праспектам да Плошчы Незалежнасці. Абышлося без затрыманняў.
Менавіта такі фармат акцыі прапаноўваў лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч, які быў арыштаваны на 5 сутак за два дні да акцыі. На шэсці была яго жонка Марына Адамовіч — яна выступіла з прамовай перад прысутнымі.