Як выглядае твая свабода? (фота)

З такім пытаннем ініцыятыва “Вольная  Беларусь“ распачала піяр-акцыю канцэрта "Салідарныя з Беларуссю", які адбудзецца  11 красавіка а 17:00 на Тэатральнай Плошчы ў Варшаве. Нагадаць пра канцэрт арганізатары вырашылі фотавыставай “Свабода без вялікіх словаў“.







Фотаздыкі з выставы - гэта працы маладых польскіх ды беларускіх фатографаў. Пад кожным здымкам надрукаваны фрагмент польскай песні “Без словаў", якую Якуб Падольскі прысвяціў Беларусі. (Тэкст песні на польскай мове). "Гэтая выстава - нашае бачанне свабоды ў Беларусі", - патлумачыла адна з арганізатараў Віка Хакімава


Віка Хакімава: “З дапамогаю гэтых фотаздымкаў мы хацелі паказаць, што мы бачым у слове “свабода“. Таксама гэта пытанне да людзей: “Што ёсць твая свабода?“ І калі хтосьці ведае, як выглядае свабода, то можа прынесці фотку і прычапіць яе на адмысловым “вольным“ стэндзе на выставе“.







Выстава “Свабода без вялікіх словаў“ адбываецца ў Варшаўскай кнігарні “Truffic Club“ (2 паверх). Пабачыць яе можна штодзённа ад 10:00 да 19:00 да 16 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі