Як Зміцер Дашкевіч збірае ў Мінску подпісы за бела-чырвона-белы сцяг (фота)
Сустаршыня “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч 1 кастрычніка зладзіў у цэнтры Мінска пікет па зборы подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга. Вядомы апазіцыянер і яго прыхільнікі ўжо не першы дзень прыходзяць у раён Кастрычніцкай плошчы і збіраюць подпісы за наданне сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Тыдзень таму Дашкевіча і яшчэ аднаго актывіста, Сяргея Пальчэўскага, затрымлівалі міліцыянты. Пасля апазіцыянеры былі адпушчаныя.
Сёння затрыманняў не было. За зборам подпісаў назіраў дзясятак людзей у цывільным, а ДАІ на час акцыі чамусьці перакрыла праспект Незалежнасці ад вуліцы Леніна да Энгельса.