Януковіч не супраць стаць пасярэднікам паміж Мінскам і Еўропай
Украіна гатовая спрыяць збліжэнню Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта 9 ліпеня на сустрэчы ў Кіеве са страршынём Савета Еўропы Херманам Ван Ромпеем заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч. "Украіна гатовая выступіць у гэтым пытанні своеасаблівым мастом", — цытуюць Януковіча шматлікія украінскія СМІ. Па яго словах, "умацаванне еўрапейскага вектару ў знешняй палітыцы Беларусі, інтэграцыя беларускай эканомікі ў рынак ЕС адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны".