Японцы зрабілі мятныя вусцілкі, якія надаюць шкарпэткам прыемны пах

Японская абутковая кампанія выпусціла ў продаж мятныя вусцілкі, прызначаныя для надання шкарпэткам свежага паху.

Вусцілка, насычана араматычнымі рэчывамі, укладваецца ўнутр чаравіка і пры кожным кроку гаспадар абутку "утоптвае" у свае шкарпэткі прыемны пах. Мятныя вусцілкі прадаюцца прыкладна па 28 долараў.

Тэрмін прыдатнасці — шэсць месяцаў. Паколькі ў Японіі прынята разувацца не толькі дома, але і ў большасці грамадскіх месцаў, барах, рэстаранах, то новыя вусцілкі карыстаюцца вялікім попытам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі