Ярмошына: "каралям інтэрнэта" ў Беларусі не выйграць выбары

Ярмошына: "каралям інтэрнэта" ў Беларусі не выйграць выбары

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына перакананая, што самыя актыўныя выбаршчыкі глядзяць тэлебачанне і чытаюць газеты. Таму ў кандыдатаў, якія робяць стаўку на інтэрнэт, мала шанцаў.

"Думаю, асноўны ўплыў ён [інтэрнэт] аказвае найхутчэй на моладзь і людзей сярэдняга ўзросту, а менавіта моладзь — не вельмі актыўны ўдзельнік выбараў,цытуе словы Лідзіі Ярмошынай "Народная газета". — Гэта значыць, з аднаго боку, роля інфармацыйных тэхналогій вялікая, а з іншага, самыя актыўныя ўдзельнікі выбараў — людзі старэйшага ўзросту, якія карыстаюцца традыцыйнымі СМІ і больш давяраюць менавіта ім. Таму прагназаваць, што ў нашай краіне "каралі інтэрнэту" выйграюць выбары, пакуль не даводзіцца".

Ярмошына мяркуе, што інтэрнэт небяспечны "у плане прапаганды", паколькі ў ім шмат непраўдзівай інфармацыі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаныя на 17 лістапада 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі