YouTube выдаліў акаўнт тэлеканала Саюзнай дзяржавы "БелРос"
Сэрвіс Youtube выдаліў акаўнт канала Саюзнай дзяржавы "БелРос".
Як заявіла галоўная рэдактарка канала Алена Золатава, канал атрымаў "усяго два папярэджанні". Першае — за сюжэт пра вытворчасць у Беларусі вакцыны супраць каранавіруса "Спутник" — яго назвалі "распаўсюдам недакладнай інфармацыі".
Другое папряэджанне было вынесенае за сюжэт, у яким гаварылася быццам службовыя асобы Украіны заклікаюць да расправы над сем'ямі расийскіх вайскоўцаў.
Цяпер каманда распрацоўвае іншы канал — "БелРос 2.0", аднак асцерагаецца, што закрыюць і яго.
Дарэчы, гэта не адзінае "закрыццё" сёння. Telegram пяты раз выдаліў кнал ГУБАЗіКа. Праўда, сілавікі адразу завялі сабе новы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.