Юлія Цімашэнка па просьбе Еўрамайдана сёння спыніць галадоўку

Як перадае УНІАН, пра спыненне галадоўкі на брыфінгу перад харкаўскай лякарняй паведаміла дачка экс-прэм'ера Яўгенія Цімашэнка пасля наведвання маці. Яна адзначыла, што перадала маці петыцыю ад кіеўскага Еўрамайдана з просьбай спыніць галадоўлкую і захаваць сваё здароўе і жыццё. Самая вядомая з палітвязняў Украіны сказала, што галадала на знак салідарнасці з людзьмі і прыслухаецца да іх просьбы.



Па словах дачкі Цімашэнкі, стан яе маці крытычны, яна не перасоўваецца самастойна.


Фота — www.svoboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі