Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў элітны дывізіён (фота)

Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў элітны дывізіён (фота)

Юніёрская хакейная зборная Беларусі (U-18) выйшла ў элітны дывізіён. У заключным матчы чэмпіянату свету ў групе "А" 1-га дывізіёна беларусы выйгралі ў немцаў — 5:3 (2:1, 1:2, 2:0). Ён прайшоў на "Чыжоўка-Арэне" ў прысутнасці 9 тысяч заўзятараў.

Шайбы ў нашай камандзе закінулі Ігар Мартынаў (дзве), Ілля Літвінаў, Леанід Іваноўскі і Сяргей Пішчук.

Выніковая табліца: 1. Беларусь — 12 ачкоў; 2. Нямеччына — 11; 3. Казахстан — 9; 4. Францыя — 6; 5. Нарвегія — 4; 6. Аўстрыя — 3 ачкі.

Юніёрская зборная Беларусі вярнулася ў эліту праз 7 гадоў.

Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў элітны дывізіён (фота)
Фота: hockey.by
Юніёрская хакейная зборная Беларусі выйшла ў элітны дывізіён (фота)
Фота: hockey.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі