Юра Дземідовіч паехаў у Кіеў для ўдзелу ў "Еўрабачанні"

Раніцай 15 лістапада ўдзельнікі VII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2009" ад Беларусі паляцелі ў Кіеў. У склад дэлегацыі, якую ачольвае намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка, увайшлі мама Юры Дземідовіча і яго мастацкі кіраўнік Уладзімір Глушакоў. Як паведамляе БелаПАН, для паездкі ў Кіеў падрыхтаваная промапрадукцыя: промапакеты, прэзентацыйныя дыскі, паштоўкі з тэкстам песень і інфармацыяй пра ўдзельніка, майкі з выявай трусіка ды іншае.

Нагадаем, фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў Кіеве 21 лістапада. Юра Дземідовіч выступіць пад дванаццатым нумарам. На конкурсе 13-гадовы беларус выканае песню "Чароўны трусік".

Глядзі таксама: “Чароўны трус” паедзе на "Еўрабачанне" з мамай і доктарам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі