Юры Базан спадзяецца вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір
Сёння адбылося падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па пазове “Аўтарадыё”. Нагадаем, што радыёстанцыя спыніла вяшчанне паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Міністэрства палічыла, што “Аўтарадыё” самавольна змяніла канцэпцыю вяшчання і ў эфіры радыёстанцыі прагучалі экстрэмісцкія заклікі. Сёння ў судзе не было яшчэ ніякіх рашэнняў, распавёў у жывым эфіры “Еўрарадыё” дырэктар зачыненай радыёстанцыі Юры Базан. Гэтае паседжанне вызначала сутнасць прэтэнзіяў істца, таксама гаворка ішла пра тое, якія яшчэ трэба сабраць дакументы для далейшага працэсу.
Судовы працэс будзе нялёгкім, лічыць Юры Базан. Увогуле ж сітуацыя, якая склалася ў беларускім вяшчанні, патрабуе такога судовага разбору. На думку спадара Базана, ёсць пытанні па выкарыстанні заканадаўства Міністэрствам інфармацыі, у тым ліку закону, які перадухіляе экстрэмісцкую дзейнасць.
Юры Базан не ведае, колькі будзе доўжыцца працэс. Але на яго вынік дырэктар “Аўтарадыё” глядзіць аптымістычна. “Я жыву і працую тым, каб вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір”.