Юшчанка заклікаў прыбраць ва Ўкраіне ўсе помнікі камуністычнай эпохі
Віктар Юшчанка заклікаў дэмантаваць ва Ўкраіне ўсе помнікі камуністычнага рэжыму. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў падчас мітынгу, прысвечанага памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
На думку Юшчанкі, знакі камуністычнай сістэмы — гэта "знакі забойства, захаванне якіх з'яўляецца здзекам над усімі".
Ён нагадаў, што за 2007-2008 гады ва Ўкраіне было дэмантавана больш за 400 помнікаў дзеячам камуністычнага рэжыму, якія арганізавалі, па яго словах, галадамор і палітычныя рэпрэсіі.
Юшчанка таксама паведаміў, што за гэты час пераназвана каля 3 тысяч тапаграфічных аб'ектаў, якія насілі імя такіх людзей.
“Інтэрфакс”