З 1 снежня ў Беларусі некаторым бюджэтнікам павысяць заробак
З 1 снежня ў Беларусі некаторым бюджэтнікам павысяць заробак. Адпаведны дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Тэлеканал СТБ адзначае, што зарплаты могуць вырасці найперш у нізкааплатных катэгорый работнікаў. Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч кажа, што ў сярэднім выплаты павялічацца на 7%. Аднак канчатковая лічба будзе разлічвацца індывідуальна.
“Сёння рост зарплаты знаходзіцца ў залежнасці ад росту вытворчасці працы. Заработная плата павінна быць зароблена”, — сказаў Лабовіч.