З 1 траўня “дармаеды” ў Беларусі будуць цалкам аплачваць ацяпленне і газ
З 1 траўня “дармаеды” ў Беларусі, якія маюць уласнае жыллё і патрапілі ў адпаведную базу, будуць цалкам аплачваць ацяпленне і газ. Такое рашэнне павінна было пачаць дзейнічаць яшчэ летась, але яго адклалі на год. А вось па поўных тарыфах за гарачую ваду яны ўжо плацяць са студзеня 2020-га.
Як адзначае "Партал камунальнай пісьменнасці", калі "дармаед" знаходзіцца ў "цяжкай жыццёвай сітуацыі", спецкамісія можа адмяніць для яго аплату па поўных тарыфах.
"Дармаедскія" законы выклікалі ў Беларусі ў 2017 годзе масавыя вулічныя акцыі. У выніку ўлады замест "падатку на дармаедства" вырашылі ўвесці аплату жыллёва-камунальных паслуг па поўных тарыфах. Яна закранае толькі тых, хто нідзе афіцыйна не працуе і пры гэтым мае ва ўласнасці кватэру. Аляксандр Лукашэнка сёлета налічыў у Мінску 68 тысяч дармаедаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.