З 1 жніўня ў Беларусі мяняецца мінімальны спажывецкі бюджэт

З 1 жніўня ў Беларусі мяняецца мінімальны спажывецкі бюджэт

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўсталявала новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. З 1 жніўня для працаздольнага насельніцтва гэта сума ў 366 рублёў 80 капеек (3 мільёны 668 тысяч старымі). Мяркуецца, што на такія грошы сярэднестатыстычны беларус можа набыць прадукты і рэчы, якія задаволяць яго мінімальныя патрэбы. У параўнанні з мінулым месяцам ён вырас на 11 рублёў 33 капейкі.

Для розных катэгорый грамадзян паказнік МСБ не аднолькавы: напрыклад, сярэднедушавы мінімум для маладой сям’і з трох чалавек вызначаны на ўзроўні 312 рублёў 24 капейкі. Пенсіянер, на думку чыноўнікаў, можа пражыць за 288 рублёў 3 капейкі, студэнт — на 271 рубель 96 капеек, а на дзіця ва ўзросце да 3 год дастаткова будзе 233 рублёў 11 капеек штомесяц.

Мінімальны спажывецкі бюджэт — гэта сацыяльны нарматыў, які вызначаецца для ацэнкі ўзроўню і якасці жыцця ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі