З 2009 года ўвядуць онлайн‑рэгістрацыю на цэнтралізаванае тэставанне

Онлайн‑рэгістрацыю абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне плануе ўвесці ў наступным годзе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Такія магчымасці дасць увядзенне новай камп’ютэрнай праграмы, якая аб’яднае ў адзіную сетку ўсе пункты рэгістрацыі на праходжанне тэставання.

Гэта мусіць дазволіць "цалкам пазбегнуць з’яўлення "двайнікоў" - абітурыентаў, якія двойчы зарэгістраваліся на адно і тое ж выпрабаванне, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі