З 27 ліпеня "Белавія" будзе лётаць у Кіеў часцей

У авіякампаніі адзначаюць, што попыт на пералёты паміж Мінскам і Кіевам павышаецца.

“Акрамя таго, чакаецца рост колькасці пасажыраў, якія вандруюць з Кіева праз Мінск па сетцы маршрутаў "Белавія". Таксама палепшацца стыкоўкі беларускіх рэйсаў у кіеўскім аэрапорце Барыспаль з украінскімі авіяперавозчыкамі", — піша БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускай авіякампаніі.

"Белавія" таксама працягвае выконваць летнія рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Сімферопаль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі