З Акрэсціна выйшлі ўсе арыштаваныя пасля акцыі прадпрымальнікаў
У аўторак на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшлі пяць чалавек, асуджаных на адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Чацвёра з іх – Артур Пэдзько, Віталь Кукрэшч, Мікола Шаўцоў і Уладзімір
Няпомняшчых - адбылі па 15 сутак. Павел Кур’яновіч быў затрыманы яшчэ ў
Дзень салідарнасці 16 студзеня і адседзеў на Акрэсціна 20 сутак.
Цяпер у галоўнай палітычнай турме Беларусі не засталося ніводнага апазіцыянера.
Такім чынам, адміністрацыйны арышт у студзені-лютым за кратамі адбылі паўсотні чалавек. Андрэя Кіма пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання перавялі ў следчы ізалятар.
Радыё Свабода