З Беларусі ў Расію адправілі яшчэ адзін эшалон старых танкаў
Яшчэ адзін эшалон з танкамі пайшоў у Расію / кадр з відэа
16 кастрычніка з Беларусі адправіўся чарговы эшалон з раскансерваванай вайсковай тэхнікай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".
Паводле звестак чыгуначнікаў, са станцыі Урэчча (Магілёўскае аддзяленне БЧ) на станцыю Успенская (Паўночна-Каўказская чыгунка) адправіліся 24 танкі. На месца прызначэння яны павінныя прыбыць 26 кастрычніка.
Ва Урэччы знаходзіцца 969-я база рэзерву танкаў.
Мяркуючы па відэа, якое апублікавалі чыгуначнікі, на платформах перавозіліся танкі Т-72А. Гэта мадэрнізацыя танка Т-72 (арыгінальны танк пайшоў у серыю ў 1973 годзе, Т-72А — у 1979-м).
Раней Мінабароны тлумачыла, што танкі ў Расію адпраўляюцца на мадэрнізацыю. Аднак аглядальнікі мяркуюць, што беларускімі танкамі ўзмацняюць расійскія войскі, якія зазналі вялікія страты ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.