З Беларусі высылаюць нямецкую валанцёрку
Нямецкую валанцёрку Сюзану Паўль высылаюць з Беларусі да 24 гадзінаў 1 красавіка. Як інфармуе Радыё "Свабода", гэтага патрабуе Міністэрства ўнутраных справаў. Сюзана Паўль збіралася з'ехаць з Беларусі да 3 красавіка. Учора яна атрымала выязную візу на тры бліжэйшыя дні. Сёння яе скасавалі.
Як паведамляла Еўрарадыё, выслаць Сюзану Паўль і яе сяброўку Зольвай Шорыс збіраліся яшчэ 24 сакавіка. Іх тры з паловай гадзіны пратрымалі ў міліцыі. Спачатку іх вінавацілі недазволеным наведванні навучальных установаў у Магілёве, а потым - у парушэнні правілаў знаходжання замежных грамадзянаў у Беларусі.
27 сакавіка дзяўчатам паведамілі, што адміністрацыйная справа супраць іх спыненая. 29 сакавіка з Беларусі з'ехала Зольвай Шорыес, у якой скончыўся тэрмін знаходжання ў краіне.
У Магілёў валанцёркі прыехалі 5 месяцаў, каб працаваць з дзецьмі-інвалідамі.