З пачатку года інспектары ДАІ аштрафавалі 3,5 тысячы кіроўцаў маршрутак

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Мінска правялі больш за 200 рэйдаў па кантролі за выкананнем Правілаў дарожнага руху кіроўцамі маршрутных таксі. Па словах старшага інспектара аддзела тэхнічнага нагляду ДАІ Аляксандра Кочына, таксама правяраўся тэхнічны стан мікрааўтобусаў перад выездам на лінію.

Да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні прыцягнутыя каля 3,5 тысяч кіроўцаў, з іх амаль тысяча трыста чалавек — за эксплуатацыю тэхнічна няспраўнага транспарту.

У спісе пакараных апынуліся і 217 службовых асобаў, якія выпусцілі на лінію няспраўныя машыны.

Акрамя таго з пачатку года па віне кіроўцаў у сталіцы адбылося 17 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 20 чалавек атрымалі траўмы.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі