З пачатку года кватэры ў Мінску патаннелі на 19%

Кошты на кватэры ў Мінску з пачатку 2015 года знізіліся на 19%. Цяпер квадратны метр у 1-пакаёвай кватэры каштуе ў сярэднім 1427 долараў, у 2-пакаёвай — 1362 долары, у 3-пакаёвай — 1260 долараў, у 4-пакаёвай — 1199 долараў. Такія лічбы публікуе sb.by са спасылкай на агенцтва “Мінск-Навіны”.

Аднак у апошнія месяцы падзенне коштаў прыпынілася і продажы кватэр актывізаваліся. Яшчэ ў ІІ квартале сёлета можна было набыць гатовае жыллё па цане кватэр, якія яшчэ будуюцца, але да ліпеня практычна ўсе гэтыя кватэры распрадалі. І ў будучыні кошты на пярвічным рынку нерухомасці наўрад ці знізяцца. Цяпер найбольшы попыт на жыллё эканом-класа і стандартныя кватэры. Патаннець можа хіба элітная нерухомасць, але і тут забудоўшчыкі не хочуць ісці на саступкі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі