З пачатку года рубель патаннеў да долара на 22%

Многія лічаць за лепшае здымаць грошы з рублёвых рахункаў і купляць долары / Чай з малінавым варэннем​
Многія лічаць за лепшае здымаць грошы з рублёвых рахункаў і купляць долары / Чай з малінавым варэннем​

Беларускі рубель за 2020 год патаннеў да долара на 22,31%: амерыканская валюта дадала ў кошце адразу 47 капеек.

Еўра падаражэла ў адыходзячым годзе яшчэ больш — на 34,03%, гэта значыць больш чым на 80 капеек.

Дадаў нават расійскі рубель, які ў гэтым годзе таннеў ў самой Расіі. 100 рублёў дадалі амаль 9 капеек кошту — гэта 2,62%.

З такімі тэмпамі зніжэння курсу нацыянальнай валюты сярэдні заробак па Беларусі зноў можа апусціцца ніжэй за запаветныя "па пяцьсот". Напрыклад, калі пералічваць па курсе на сёння ў долары сярэдні заробак у лістападзе (снежаньскія дадзеныя будуць у студзені), выйдзе $499.

С начала года рубль подешевел к доллару на 22%
Графік курсу долара ў Беларусі ў 2020 годзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі